Презентация: Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V

Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V стст.) Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ: Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V
1/24
Средняя оценка: 4.5/5 (всего оценок: 69)
Скачать (1206 Кб)
Код скопирован в буфер обмена
1

Первый слайд презентации: Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – Х V стст.)

1. Перадумовы і працэс утварэння ВКЛ: розныя тэарэтычныя падыходы. 2. Утварэнне ВКЛ. Пашырэнне яго тэрыторыі ў Х IV ст. 3. Дынастычная і рэлігійная барацьба ў ВКЛ у канцы XIV – XV ст.

2

Слайд 2

Перадумовы ўтварэння ВКЛ: Сацыяльна- эканамічныя Унутры- палітычныя Знешне- палітычныя Развіццё сельска- гаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцы- яцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай.

3

Слайд 3

Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ: Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя Новая (беларуская) канцэпцыя Цэнтрысцкая канцэпцыя заходнерускія землі былі захоплены літоўцамі падчас аслаблення іх міжусобіцамі і мангола- татарскім заваяваннем. сучасныя летувіскія землі былі захоплены Новагародскім княствам. Летапісная Літва – гэта тэрыторыя паміж Менскам і Новагарод- кам, Слонімам і Маладзечна. у XIII – XIV стст. ВКЛ – Літоўска- Беларуская дзяржава (бо дамінаваў літоўскі пачатак). У XV – XVI стст. ВКЛ – Беларуска- Літоўская дзяржава (бо дамінаваў беларускі пачатак).

4

Слайд 4

Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага працяглым і насіў складаны характар. Ён адбываўся з другой чвэрці ХІІІ ст. па трэцюю чвэрць XIV ст.

5

Слайд 5: Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ:

1) пры дапамозе ваеннай сілы, 2) на аснове дыпламатычных пагадненняў паміж славянскімі і балцкімі князямі, 3) праз дынастычныя шлюбы.

6

Слайд 6

Пачатак утварэння ВКЛ звязваецца з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30-х гг. ХІІІ ст. – 1263 г.). У 1240-х гг. цэнтрам новай дзяржавы стано-віцца Новагародак. З палітычнымі мэтамі ў 1246 г. Міндоўг са сваімі баярамі прыняў праваслаўе. Хутка пасля гэтага, каб разарваць варожую кааліцыю Міндоўг пайшоў на саюз з Лівонскім ордэнам. Каля 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1252 ці 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай.

7

Слайд 7

Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойцю. Міндоўг аб’яднаў Літву з Новагародскім княствам. У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў на чале з Таўцівілам, Даўмонтам і Транятам. Апошні пачаў княжыць у Літве і Жамойці, аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.

8

Слайд 8

Вялікім князем стаў сын Міндоўга – Войшалк (1264 – 1267). Ён заваяваў балцкія землі Нальшчаны і Дзяволтву, часова аб’яднаў славянскія Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. Каля 1267 – 1268 гг. Войшалк адмовіўся ад трона і перадаў уладу галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267-1268 – 1270), свайму швагру, і пайшоў у манастыр. Брат Шварна, Леў Данілавіч, палічыўшы сябе пакрыўджаным, запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго.

9

Слайд 9

Наступны вялікі князь Трайдзень (1270 – 1282) вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Новагародчыне. Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку яцвяжскіх зямель.

10

Слайд 10

У 1307 г. пры Віцені ( 1293 - 1316 ) да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што ў час кіравання гэтага вялікага князя “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.

11

Слайд 11

Значна пашырылася ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 – 1341). Яно стала называцца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. У 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320 – 1330-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства, Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы з Новагародка ў Вільню.

12

Слайд 12

Гедымін завяшчаў трон аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту (1341 – 1345). У 1345 г. у выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады. Яму было перададзена Заслаўскае княства. Вялікім князем стаў Альгерд (1345 – 1377 гг.), яго суправіцелем – Кейстут.

13

Слайд 13

Альгерд удвая павялічыў тэрыторыю дзяржавы. Было цалкам далучана беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 (1363 г.) Альгерд разбіў татараў на Сініх Водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую, Валынскую землі. Таксама было паднача-лена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі. Альгерд імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе “рускія” землі.

14

Слайд 14

Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і Ягайлам Альгер д авічам, які па волі бацькі стаў вялікім князем літоўскім ( 1377 – 1381, 1382 – 1392 гг.). Гэта выкарысталі крыжакі, каб распаліць міжусобную вайну ў ВКЛ. Працяглая барацьба з родзічамі – Кейстутам, старэйшым братам Андрэем, сынам Кейстута Вітаўтам – за замацаванне сваёй улады прывяла Ягайлу на польскі прастол у адпаведнасці з умовамі Крэўскай уніі 1385 г.

15

Слайд 15

Тэкст уніі да нас не дайшоў, аднак вядома, што Ягайла адпаведна з ёй перахрысціўся ў каталіцтва, прыняўшы імя Уладзіслаў, абавязаўся аб’яднаць Польшчу з Літвой, ахрысціць язычнікаў Жамойці і Аўкштайціі, даў правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам узамен за права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядвігай.

16

Слайд 16

Аднак феадалы ВКЛ, найперш праваслаўныя, адчулі небяспеку пагаршэння свайго становішча і адмовіліся прыняць унію. Іх супраціўленне ўзначаліў спачатку брат Ягайлы (па бацьку) Андрэй Альгердавіч Полацкі, затым – стрыечны брат Ягайлы Вітаўт Кейстутавіч. Па умовах Востраўскага пагаднення ад 5 жніўня 1392 г., якім завяршылася грамадзянская вайна ў ВКЛ, Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392 – 1430 гг.).

17

Слайд 17

У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. У пачатку Х V ст. (каля 1404 г. ) да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы на чале са сваімі намеснікамі. Заслугі Вітаўта былі прызнаны Ватыканам і ў 1430 г. яму была паслана каралеўская карона, аднак па дарозе яна знікла, а сам Вітаўт раптоўна памёр.

18

Слайд 18

19

Слайд 19

У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскі прывілей, які пашырыў правы каталіцкай шляхты. Ім было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады. Таму пасля смерці Вітаўта дынастычная барацьба мела даволі выразную рэлігійную афарбоўку, але глыбінным яе сэнсам было імкненне праваслаўных феадалаў захаваць свае маёмасныя і палітычныя правы.

20

Слайд 20

Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла Альгердавіч (1430 – 1432 гг.). Ён ігнараваў прывілеі католікаў і наблізіў да сябе праваслаўных баяр. У выніку змовы літоўскіх баяр Свідрыгайла ў 1432 г. быў скінуты з трона і ўцёк у Полацк.

21

Слайд 21

Змоўшчыкі і іх прыхільнікі абралі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 – 1440). Яго прызналі Літва, Берасцейская, Менская землі і прынёманскія воласці, астатнія беларускія і ўкраінскія землі захавалі вернасць Свідрыгайлу. Такім чынам, дзяржава была падзелена на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Пачалася грамадзянская вайна 1432 - 1436 гг.

22

Слайд 22

У 1432 г. Жыгімонт аднавіў унію з Польшчай. У 1435 г. у бітве пад Вількамірам войска Свідрыгайлы, якому дапамагалі крыжакі Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літоўскім войскам Жыгімонта. Пасля выдачы Жыгімонтам у 1434 г. прывілея пра ўраўнанне асабістых і маёмасных правоў баяр католікаў і праваслаўных і перадачы на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла Свідрыгайла страціў падтрымку большасці праваслаўных феадалаў. Ён захаваў свае пазіцыі толькі на ўкраінскіх землях. У 1436 г грамадзянская вайна скончылася перамогай Жыгімонта.

23

Слайд 23

У 1440 г. у выніку змовы быў забіты Жыгімонт Кейстутавіч. Польскі кароль Уладзіслаў ІІІ накіраваў у ВКЛ у якасці намесніка свайго 13-гадовага брата – Казіміра Ягайлавіча, які насуперак волі палякаў быў абраны вялікім князем літоўскім (1440 – 1492 гг.). Вакол яго склалася Рада вопытных дзяржаўных дзеячаў. Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву, зрабіўшы некаторыя саступкі праваслаўным.

24

Последний слайд презентации

У 1445 г. вялікі князь Казімір быў абраны польскім каралём. Казімір пад націскам вярхоў ВКЛ два гады адмаўляўся прыняць польскую карону і толькі ў 1447 г. даў згоду. Аднак перад ад’ездам на каранацыю ў Кракаў у 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі мясцовымі жыхарамі, ураўнаў праваслаўных феадалаў з католікамі ў маёмасных правах. Такім чынам, ВКЛ захавала свае правы, аднак страціла ўласнага гаспадара.

Похожие презентации

Ничего не найдено