Презентация на тему: Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,

Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,
1/12
Средняя оценка: 4.8/5 (всего оценок: 99)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (1260 Кб)
1

Первый слайд презентации

Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы, што выпіў мора пакут! Да апошняй бярозы бласлаўляю Светлы дзень, калі нарадзіўся тут.

Изображение слайда
2

Слайд 2

Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч 26 лістапада 1930г. у горадзе Орша ў сям’і інтэлігента. Сямён Цімафеевіч Караткевіч – бацька Уладзіміра, паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які меў герб “Корвін”. Род пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546г. Стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне Рэчыцкага павета. У 2-ой палове ХІХ ст. род збяднеў. Надзея Васільеўна Караткевіч (у дзявоцтве Грынкевіч), маці пісьменніка, паходзіла са старадаўняга шляхецкага роду. Рана засталася сіратой. У 1911 годзе закончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве. Нарадзіла траіх дзяцей: Валерыя (1818), Наталлю (1922), Уладзіміра (1930). Бацькі.1916г. Орша 1913г. Сёстры Грынкевіч Яўгенія Васільеўна, Надзея Васільеўна (маці У.Караткевіча) і Ганна Сцяпанаўна

Изображение слайда
3

Слайд 3

Васіль Юллянавіч Грынкевіч – дзед Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Быў цудоўным апавядальнікам. Значна паўплываў на светапогляд будучага пісьменніка. Дзедавы апавяданні пра Крычаўскае паўстанне 1743 – 1744 гг., пра вужыную каралеву, пра лебядзіны скіт, пра явар і каліну (мужа і жонку), пра звон, які патануў, пра горад на дне возера і іншыя сталі крыніцай для многіх твораў У. Караткевіча. Пісьменнік згадваў, што праз дзеда ён палюбіў гісторыю і прыроду, што гэта быў чалавек “уладны, разумны і з’едлівы”, які “валодаў нязменнай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам”. Васіль Грынкевіч стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”.

Изображение слайда
4

Слайд 4

Орша! Невялікі гарадок на беразе Дняпра. Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, гудкі далёкіх цягнікоў і блізкіх параходаў, дубовыя лясы па берагах Дняпра. Дзе б ні быў У.Караткевіч, Орша была з ім.

Изображение слайда
5

Слайд 5

З сястрой Наталляй. 1937г. Валодзя Караткевіч. 1940г. 1949г. Ужо ў тры з паловаю гады Валодзя чытаў самастойна. “Пісаць (а спачатку “бубніць”) вершы пачаў год у шэсць, але, на шчасце, хутка кінуў гэты занятак. Трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх ілюстраваў... Таленты выяўляў розныя : і маляваў, і ў музычную школу хадзіў

Изображение слайда
6

Слайд 6

У свае 14 гадоў Валодзя меў літаральна энцыклапедычныя веды па літаратуры і гісторыі. У гэты час, калі бібліятэкі былі амаль што пустыя (1945 год), вы маглі атрымаць усе неабходныя даведкі ў яго... З усіх школьных прадметаў У.Караткевіч найбольш любіў літаратуру і гісторыю. Гэтая любоў прадвызначыла далейшы лёс юнака.

Изображение слайда
7

Слайд 7

1949-1954. Вучыўся ў Кіеўскім нацыянальным ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі 1954г. Студэнт пятага курса.

Изображение слайда
8

Слайд 8

Маскоўскі перыяд жыцця і творчасці У.Караткевіча (1958-1962гг.) вучоба на Вышэйшых літаратурных курсах; вучоба на курсах сцэнарыстаў. Найбольш вядомы як празаік. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).

Изображение слайда
9

Слайд 9

Уладзімір Караткевіч прафесійна вывучаў гісторыю паўстання 1863—1864 гадоў. Гэта паслужыла асновай для апавяданняў «Паляшук», «Сіняя-сіняя», рамана «Каласы пад сярпом тваім» (1965), драмы «Кастусь Каліноўскі» (1965), і іншых паэтычных твораў і публіцыстычных артыкулаў. Часткова гэтая цікавасць абумоўленая і тым, што ў сям’і захоўвалі памяць пра сваяка па матчынай лініі, аднаго з кіраўнікоў паўстаньня на Магілёўшчыне Тамаша Грыневіча, расстралянага ў Рагачове

Изображение слайда
10

Слайд 10

“ Задума (напісаць раман “Каласы пад сярпом тваім) з’явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі, - сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма прываблівыя постаці маіх продкаў – мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх – паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за “вашу і нашу свабоду”. А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць ад іх подзвігу, зберагчы памяць”. З інтэрв’ю Уладзіміра Караткевіча вядомаму даследчыку беларускай літаратуры А.Мальдзісу ў 1967г.

Изображение слайда
11

Слайд 11

У самым пачатку свайго творчага шляху Караткевіч звярнуўся да беларускай гісторыі і фальклору пра што сведчаць яго творы « Казкі і легенды маёй Радзімы » « Лебядзіны скіт ». Несправядлівасць, як самае ганебнае для чалавечага грамадства з'ява, ім асуджаецца ў казцы « Кацёл з каменьчыкамі », у якой арганічна злучыліся эпічная апавядальнасць і пранікнёная эмацыянальнасць. У сваіх казках аўтар у тактоўнай форме кажа аб неабходнасці цаніць дабрыню мудрасць.

Изображение слайда
12

Последний слайд презентации: Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы,

Изображение слайда