Презентация: СТЫЛІСТЫКА СЛОВА. СЛОЎНІК ПУБЛІЦЫСТА ТРОПЫ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ

СТЫЛІСТЫКА СЛОВА. СЛОЎНІК ПУБЛІЦЫСТА ТРОПЫ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ Стылістыка слова. Выбар слова Стылістыка слова. Выбар слова Стылістыка слова. Выбар слова Стылістыка слова. Выбар слова Стылістычная афарбоўка Стылістычная афарбоўка Стылістычная афарбоўка Стылістычная афарбоўка Стылістычная афарбоўка Стылістычная афарбоўка Стылістыка слова. Мнагазначнасць слова Стылістыка слова. Сінонімы Стылістыка слова. Сінонімы Стылістыка слова. Перыфразы Стылістыка слова. Перыфразы Стылістыка слова. Перыфразы Стылістыка слова. Эўфемізмы Стылістыка слова. Эўфемізмы Стылістыка слова. Запазычанні Стылістыка слова. Запазычанні Стылістыка слова. Запазычанні Стылістыка слова. Вытворча-прафесійная і тэрміналагічная лексіка Стылістыка слова. Вытворча-прафесійная і тэрміналагічная лексіка Стылістыка слова. Неалагізмы і шлагворты Стылістыка слова. Неалагізмы і шлагворты Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы
1/28
Средняя оценка: 4.4/5 (всего оценок: 92)
Скачать (785 Кб)
Код скопирован в буфер обмена
1

Первый слайд презентации

СТЫЛІСТЫКА СЛОВА. СЛОЎНІК ПУБЛІЦЫСТА ТРОПЫ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ

2

Слайд 2: Стылістыка слова. Выбар слова

Для максімальнга ўздзеяння на розум і пачуцці чытача журналіст карыстаецца разнастайнымі сродкамі слоўніка, усімі “рэгістрамі” маўлення – ад “высокіх” да “нізкіх”. Багацце і разнастайнасць сродкаў, якія маюцца ў арсенале кожнай нацыянальнай мовы, патрабуе ад журналіста высокай культуры слова, умення эканомна, па-гаспадарску карыстацца гэтым багаццем, не растрачваць яго марна, дамагаючыся ў кожным выпадку “адзіна патрэбнага размяшчэння адзіна патрэбных слоў”

3

Слайд 3: Стылістыка слова. Выбар слова

Асаблівае значэнне маюць дакладнасць і зразумеласць словаўжывання. Я. Колас: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” М. Горкі: “Словы неабходна ўжываць з даскладнасцю самай суровай” К. Федзін: “Дакладнасць слова з’яўляецца не толькі патрабаваннем здаровага густу, але перш за ўсё патрабаваннем сэнсу”

4

Слайд 4: Стылістыка слова. Выбар слова

Г.Ласвел, К.Юнг, У.Ліпман разглядаюць словы як сігналы, знакі, што складваюцца ў чалавека не ў працэсе адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці, не на аснове грамадскай практыкі, а ў вынікук дзейнасці індывідуума. Кажны чалавек укладвае ў слова сваё значэнне, сам утварае паняцці і адпаведныя ім словы. Таму, каб аказаць уплыў на аўдыторыю, якая складваецца з паасобных “Я”, трэба ведаць “ключавыя словы”, “агульныя сімвалы”, якія павінны ўздзейнічаць як “успышка святла ў цемры”.

5

Слайд 5: Стылістыка слова. Выбар слова

Галоўная ўмова дакладнага словаўжывання – выкарыстанне слова ў адпаведнасці з тым значэннем, якое яму ўласціва. Канкрэтнае, прадметнае значэне многіх слоў вельмі складанае, таму, каб пераканацца ў правільнасці выбару слова, нешкодзіць часам праверыць яго значэнне па тлумачальным слоўніку. Для таго каб правільна перадаць думку, неабходна ясна ўяўляць сабе як асаблівасці апісваемай з’явы, так і дакладнае значэнне адпаведнага слова з усімі яго адценнямі.

6

Слайд 6: Стылістычная афарбоўка

Большасці моўных адзінак уласціва акрамя асноўнага, прадметна-лагічнага значэння тая ці іншая стылістычная афарбоўка, танальнасць, якую прынята называюць канатацыяй. Стылістычная канатацыя – адно з цэнтральных паняццяў стылістыкі. Пад ёю разумеюцца дадатковыя да прадметна-лагічнага і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю.

7

Слайд 7: Стылістычная афарбоўка

Звычайна адрозніваюць два віды стылістычных афарбовак (канатацый): эмацыянальна-экспрэсіўную і функцыянальна-стылістычную. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка – гэта такія дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх прадметна-лагічнае значэнне. Звычайна вылучаюць тры разнавіднасці эмацыянальна-экспрэсіўных афарбовак.

8

Слайд 8: Стылістычная афарбоўка

1. Значэнне слоў і выразаў утрымлівае элемент ацэнкі: лайдак, мазіла, пустабрэх… 2. Мнагазначныя словы, якія ў сваім прамым значэнні нейтральныя, у пераносным атрымліваюць стылістычную афарбоўку: мядзведзь, дуб, варона, слон… 3. Словы, у якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй: мамуся, галубок, сонейка…

9

Слайд 9: Стылістычная афарбоўка

Экспрэсіўна-эмацыянальныя моўныя сродкі супрацьпастаўлены нейтральным моўным сродкам, а функцыянальна-стылістычныя – агульнаўжывальным. Чым ярчэйшая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова, тым вузейшае кола яго ўжывання, і чым слова менш эмацыянальна-экспрэсіўнае, тым шырэйшая сфера яго ўжывання.

10

Слайд 10: Стылістычная афарбоўка

Найбольш ужывальныя ў мове тыя словы, якія складаюць яе лексічнае ядро. Яны звычайна нейтральныя з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання і агульнаўжывальныя – з функцыянальна-стылістычнага. Аднароднасць стылістычнай афарбоўкі моўных сродкаў і з’яўляецца асноўным прынцыпам адбору і выкарыстання іх у тым ці іншым стылі.

11

Слайд 11: Стылістычная афарбоўка

Некаторыя даследчыкі прапануюць адрозніваць стылістычныя функцыі моўных адзінак як пастаянныя ад стылявых функцый, у якіх яны выступаюць толькі ў спецыфічна арганізаваных кантэкстах. Стылявая функцыя (афарбоўка) магчыма толькі на базе стылістычнай, пастаяннай функцыі і ў стылістычную структуру самога слова не ўваходзіць. Стылістычная ж функцыя – гэта дадатковае адценне самой моўнай адзінкі, незалежнае ад кантэксту.

12

Слайд 12: Стылістыка слова. Мнагазначнасць слова

Дакладнасць словаўжывання прадугледжвае неабходнасць улічваць мнагазначнасць слова. Адно і тое слова можа ўспрымацца і разумецца па-рознаму людзьмі рознага культурнага ўзроўню, свядомасці і моўнай практыкі, светапогляду і сацыяльнай прыналежнасці. Часта мнагазначнасць з’яўляецца вынікам яго пераноснага, метафарычнага ўжывання.

13

Слайд 13: Стылістыка слова. Сінонімы

Выдатныя майстры слова заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў – слоў, блізкіх па значэнні, але розных па гукавым складзе. “Мукі слова” часцей за ўсё звязаны з выбарам сінонімаў, г.зн. З адборам, узважваннем блізкіх значэннем слоў з мэтай найбольш дакладнага і трапнага іх выкарыстання ў пэўным кантэксце, у пэўнай жанрава-стылёвай сітуацыі.

14

Слайд 14: Стылістыка слова. Сінонімы

Можна вылучыць дзве асноўныя групы лексічных сінонімаў: ідэаграфічныя, якія адрозніваюцца пэўнымі адценнямі значэння, і стылістычнымі, якія адрозніваюцца сферай ужывання або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Стылістычнымі сінонімамі звычайна выступаюць словы нейтральныя, з аднаго боку, і экспрэсіўна-стылёвыя (кніжныя, фамільярныя, архаічныя, прастамоўныя і інш.), з другога. Характэрна стылістычнае “змяшэнне”. Небяспека!

15

Слайд 15: Стылістыка слова. Перыфразы

Своеасаблівымі сінонімамі з’яўляюцца ў публіцыстычным творы – перыфразы – апісальныя звароты, якія ўжываюцца дзеля эмацыянальна-экспрэсіўнай і вобразнай ацэнкі з’яў рэчаіснасці. Замяняючы тое ці іншае слова або групу слоў перыфразам, трэба, аднак, абавязкова ўлічваць, што перыфраз уносіць у выраз новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняе яго стылістычную афарбоўку. Не трэба занадта захапляцца!

16

Слайд 16: Стылістыка слова. Перыфразы

В. Кастамараў (1966.): “У мове некаторых газет назіраецца зараз вельмі цікавая з’ява. Сутнасць яе ў імкненні…не называць рэчы сваімі імёнамі. Тэлевізар, напрыклад, стаў блакітным экранам, а поезд метро – блакітным экспрэсам. Таксі ператварылася ў зялёны агеньчык, а нафта, бавоўна, газ і нават пушніна – у золата, адпаведна чорнае, белае, блакітнае і мяккае. Атмасфера, паветра сталі пятым акіянам, міліцыя ператварылася ў людзей у сініх шынялях, урачы і прадаўцы – у людзей у белых халатах. Разам з бязлікімі дарамі прыроды, якія замянілі арэхі, мёд, дзічыну, увайшлі ў абыходак дары мора, дары леса, дары садоў…”

17

Слайд 17: Стылістыка слова. Перыфразы

Імкненне некаторых журналістаў абавязкова, ва ўсіх выпадках, гаварыць эмацыянальна і вобразна непазбежна прыводзіць да ўзнікнення штампаў, і чытач, наглытаўшыся “вобразных” трафарэтаў, пачынае сумаваць па звычайным, простым, канкрэтным слове. Нельга забываць, што ўсе вобразна-эмацыянальныя сродкі мовы стылістычна не нейтральныя; яны могуць выкарыстоўвацца толькі ў спецыфічным кантэксце. У адваротным выпадку яны губляюць свае якасці, становяцца смешнымі, недарэчнымі.

18

Слайд 18: Стылістыка слова. Эўфемізмы

Выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным творы з мэтаю пазбегнуць грубага выразу. Аўтар не называе прама з’яву або прадмет, а дае магчымасць чытачу або слухачу самому здагадацца, пра што ідзе гутарка. Эўфемізмы па сваёй стылістычнай афарбоўцы вельмі разнастайныя.

19

Слайд 19: Стылістыка слова. Эўфемізмы

Разнастайны і спосабы стварэння эўфеміністычнага эфекту: пропуск пэўных слоў і замена іх шматкроп’ем : Ідзі ты… выкарыстанне антанімічных эўфемізмаў : замест баязлівец – герой, замест дурань – вундэркінд, разумнік і інш. Выкарыстанне патрабуе такту. Няўдалае іх ужыванне зніжае катэгарычнасць і вастрыню публіцыстычнага выступлення.

20

Слайд 20: Стылістыка слова. Запазычанні

У сучаснай літаратурнай мове ёсць словы агульнаўжывальныя, шырока распаўсюджаныя і словы з больш вузкай, абмежаванай сферай ужывання і распаўсюджання: архаізмы, неалагізмы, дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны і запазычаныя словы. Частка запазычаных слоў уваходзіць у шырокае ўжыванне і паступова губляе сваю іншамоўную афарбоўку. Многія словы настолькі “абеларусіліся”, што зусім не ўспрымаюцца як запазычаныя.

21

Слайд 21: Стылістыка слова. Запазычанні

Адзін з асноўных каналаў пранікнення іншамоўных слоў у літаратурную з’яўляюцца СМІ. Словы, якія ідуць праз іх, маюць тэндэнцыю да шырокага ўжытку, да замацавання ў агульналітаратурным абыходжанні. Таму на журналістаў кладзецца асаблівая адказнасць за лёс роднай мовы: ад іх у многім залежыць, ці будзе яна сапраўды ўзбагачацца новымі словамі, ці, наадварот, засмечвацца непатрэбнымі запазычаннямі.

22

Слайд 22: Стылістыка слова. Запазычанні

В. Бялінскі: “Якое б ні было слова – сваё або чужое, абы выражала заключаную ў іх думку. Што за справа, якое і чыё слова, абы яно правільна перадавала заключанае ў ім паняцце! З двух падобных слоў, іншамоўнага і роднага, лепшае ёсць тое, што найпраўдзівей выражае паняцце!” Дакладнасць і зразумеласць словаўжывання, яснасць выражэння думкі – вось галоўнае патрабаванне.

23

Слайд 23: Стылістыка слова. Вытворча-прафесійная і тэрміналагічная лексіка

Малавядомыя або зусім невядомыя спецыяльныя словы і выразы неабходна растлумачыць: у выглядзе прыдаткаЎ; падрадковых заўваг; спецыяльных кароткіх і разгорнутых каментараў. НЕ ЗЛОЎЖЫВАЦЬ!

24

Слайд 24: Стылістыка слова. Вытворча-прафесійная і тэрміналагічная лексіка

Распаўсюджана выкарыстанне гэтай лексікі у пераносным, метафарычным значэнні. Падобная метафарызацыя ў пэўнай меры ажыўляе тэкст, надае мове большую эмацыянальнасць і экспрэсію. Аднак часта метафарычнае ўжыванне прафесіяналізмаў ператварае іх у штампы, трафарэты.

25

Слайд 25: Стылістыка слова. Неалагізмы і шлагворты

Літаратурная мова ўвесь час папаўняецца новымі словамі – неалагізмамі, якія адлюстроўваюць новыя паняцці. Публіцыстыка - своеасаблівае люстра жыцця – найбольш рэагуе на кожны грамадска значны факт, на кожную грамадска-палітычную з’яву, таму словатворчасць тут развіваецца даволі інтэнсіўна. Сярод неалагізмаў, якія ўжываюцца ў публіцыстыцы, могуць быць запазычанні з розных крыніц. Але аснўную іх масу ўтвараюць самі публіцысты, абапіраючыся на жывую гутарковую мову.

26

Слайд 26: Стылістыка слова. Неалагізмы і шлагворты

Адна з своеасаблівых катэгорый неалагізмаў – шлагворты – трапныя, выразныя словы або словазлучэнні, якія ў пэўны абмежак часу становяцца актуальнымі і распаўсюджанымі. Т.Дзегцерава: “Адно слова або спалучэнне двух вядомых слоў набывае новае, актуальнае значэнне. Адбываецца пэўная семантычнае абнаўленне слова ў цэлым або аднаго з членаў словазлучэнняў, у выніку чаго шлагворт становіцца на нейкі перыяд вельмі папулярным ва ўжыванні ў першую чаргу ў публіцыстыцы і блізкай да яе прамоўніцкай мове!”

27

Слайд 27: Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы

У публіцыстыцы, як і ў мастацкай літаратуры, часта патрабуюцца словазлучэнні з экспрэсіўна-стылістычнымі якасцямі. Таму актыўна выкарыстоўваюцца фразеалагічныя звароты, і не толькі ў “сваім” выглядзе, але і ў змененым, абнаўляючы семантыку, структуру і экспрэсіўна-стылістычныя іх якасці. У залежнасці ад стылістычнай мэты аўтары па-свойму перафразіруюць традыцыйныя словазлучэнні і гэтым дасягаюць значнага стылістычнага эфекту.

28

Последний слайд презентации: Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы

Фразеалагічныя злучэнні, ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, калі іх умела ўжываць, робяць мову артыкула больш сакавітай, жывой і выразнай, надаюць ёй ярка выражаны нацыянальны каларыт. Аднак часам аўтары злоўжывацю фразеалагізмамі, выкарыстоўваюць, не разумеючы добра іх дакладнага сэнсу або не ўлічваючы своеасаблівай эмацыянальнай афарбоўкі, якую яны надаюць выказванню.

Похожие презентации

Ничего не найдено