Презентация: Правілы напісання літар і, ы, й

Правілы напісання літар і, ы, й Агульныя заўвагі Літара Й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Літара і Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Літара Ы Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й Правілы напісання літар і, ы, й
1/18
Средняя оценка: 4.9/5 (всего оценок: 83)
Скачать (590 Кб)
Код скопирован в буфер обмена
1

Первый слайд презентации

Правілы напісання літар і, ы, й

2

Слайд 2: Агульныя заўвагі

Аснову правапісу літар й, і, ы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове складаюць: апорныя напісанні, калі літары абазначаюць гукі ў моцных пазіцыях; фанетычны прынцып, калі неабходна ўлічваць вымаўленне і фанетычную пазіцыю гука ў слове; марфалагічны прынцып, калі трэба звяртаць увагу на марфемную структуру слова.

3

Слайд 3: Літара Й

Літара й пішацца ў адпаведнасці з вымаўленнем (фанетычны прынцып) для перадачы гука [ј]: на канцы слоў пасля галосных: бывай, край, май; у сярэдзіне слоў пасля галосных перад зычнымі: айва, Айні, бывайце, Драйзер, дызайн, Кландайк, камбайн, лайнер, тройка, майскі.

4

Слайд 4

Перад галоснымі літара й пішацца толькі ў складанаскаро-чаных словах, першая частка якіх заканчваецца на й, а другая пачынаецца з галоснай (марфалагічны прынцып): райінспекцыя (раённая інспекцыя), райфа (раённы фінансавы аддзел)

5

Слайд 5

Літара й захоўваецца на канцы каранёвых марфем дзеясловаў незакончанага трывання перад суфіксам -ва-, утвораных ад неазначальнай формы дзеяслова закончанага трывання на -іць, -яць (марфалагічны прынцып): абсмяяць —> абсмейваць, засвоіць —> засвойваць, запаяць —> запайваць, супакоіць —> супакойваць, узброіць —> узбройваць, утаіць —> утойваць.

6

Слайд 6

Літара й пішацца замест каранёвага пачатковага ненаціскнога і пасля прыставак на галосную (фанетычны прынцып) у словах: з каранямі: іс-ці: зайсці, прыйсці, пайшоў, выйду, увайсці, выйшаў, прыйшоў;

7

Слайд 7

ігр-ацы выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш; ім-я: перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайменаванне; інач-ай: няйначай, перайначыць.

8

Слайд 8

Літара й у сучаснай беларускай мове не пішацца ў пачатку славянскіх і неславянскіх слоў, а таксама перад галоснымі: яна ішла, ёгурт, Емен, Нью-Ёрк, феерверк, секвоя. Заўвага! Напісанне й у пачатку слова дапускаецца ў вершаваных тэкстах дзеля захавання рытму твора: Як быццам дождж не йшоў, і не цвіла вясёлка, I ліпеньскі прыпар паўдня не варажыў На самых маладых, зіркастых самых зёлках, Што выйшлі пастаяць ля жыта на мяжы (У. Марук).

9

Слайд 9: Літара і

У адпаведнасці з марфалагічным прынцыпам пачатковы каранёвы [і] захоўваецца: пасля прыставак на галосны: заіканне, заікацца, заіскрыцца, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфарма-ваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі, заісыккульскі, праінспектаваць; заігрыванне, заігрывацца, заігры-ваць, заіклівы, заілены, заільваць, заімка, заінелы, заінець і інш.;

10

Слайд 10

пасля прыставак, якія пішуцца праз злучок або аддзяляюцца апострафам: па-іспанску, па-італьянску, экс-інжынер, экс-імператар, аб'інелы і інш.; пасля беларускіх прыставак на зычны: звыш-: звышімклівы, звышідэйны, звышіндустрыяльны; між-: міжірыгацыйны, міжінстытуцкі;

11

Слайд 11

пасля іншамоўных прыставак і прэфіксоідаў на зычны: гіпер-: гіперінфляцыя; контр-: контрідэя, контрігра; пан-: панісламізм; пост-: постінфарктны, пост-інфляцыйны, постіндустрыяльны; супер-: суперігра, суперінтэлект; транс-: трансіндыйскі, трансіарданскі; фор-: форінжэктар;

12

Слайд 12

у складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны: дзяржінспектар, медінстытут, палітінфармацыя, педінстытут, санінструктар, спецінструктаж; пасля першай часткі складаных слоў, якая заканчваецца на галосны: прамаідучы, рознаіменны;

13

Слайд 13

калі з'яўляецца злучнікам: дзень і ноч, сястра і брат, вёска і горад; калі стаіць у пачатку слова: яна ішла, брат іграў, з Індыі, у Іраку.

14

Слайд 14

Пачатковы каранёвы і не пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных, калі з'яўляецца прыстаўным: іржа —> заржавець, імгла —> замглёны, вокамгненны.

15

Слайд 15: Літара Ы

Каранёвы гук [і] чаргуецца з [ы] і на пісьме перадаецца літарай ы (фанетычны прынцып) пасля: усіх уласнабеларускіх прыставак, якія заканчваюцца на зычны ( за выключэннем прыставак між-, звыш- ): аб-: абыграць, абынтэлігеніцца, абышоў; ад-: адыменны, адышоў;

16

Слайд 16

над-: надысці, надындывідуальны, надынтэгральны; пад-: падыграць, падысці, спадылба; перад-: перадынфарктны, перадыспытны; раз-: разысціся, разыграцца; з-: зымправізаваць, зыначыць; с-: сыграць, сысціся; уз-: узысці, узыход;

17

Слайд 17

толькі пасля двух іншамоўных прыставак: дэз-: дэзынкрустацыя, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынтэграваць, дэзынфіцыраваць; суб-: субынспектар.

18

Последний слайд презентации

Дзякую за ўвагу!

Похожие презентации

Ничего не найдено