Презентация на тему: Ніл Сымо́навіч Гіле́віч

Ніл Сымо́навіч Гіле́віч
Ніл Сымо́навіч Гіле́віч
Раннія гады і пачатак творчасці
Літаратурная праца
Апошнія гады
1/5
Средняя оценка: 4.8/5 (всего оценок: 65)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (1396 Кб)
1

Первый слайд презентации: Ніл Сымо́навіч Гіле́віч

Изображение слайда
2

Слайд 2

Ніл Сымо́навіч Гіле́віч беларускі   паэт,  перакладчык,   празаі,  драматург,  літаратуразнавец,  фалькларыст  і  грамадскі дзеяч.  Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі  (1991 г.). Пасля смерці   Рыгора Барадуліна  ў 2014 годзе Ніл Гілевіч застаўся апошнім жывым, хто меў званне   Народнага паэта Беларусі. Імя Ніл паходзіць ад Нінел, Ленін наадварот. Так будучага паэта назвалі бацькі – сяляне, натхнёныя ідэямі камунізму. Пасля Ніл Гілевіч прызнаваўся, што і сам быў верыў у  гэтыя ідэі, але галоўным натхненнем яго творчасці заўсёды была беларуская зямля.

Изображение слайда
3

Слайд 3: Раннія гады і пачатак творчасці

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна ў сялянскай сям'і. Яго бацька, Сымон Пятровіч Гілевіч, з'яўляўся старшынёй сельсавету, маці, Кацярына Міхайлаўна, займалася гаспадаркай. Акрамя Ніла ў сям'і нарадзілася яшчэ дзев Да вайны Ніл Гілевіч паспеў скончыць тры класы слабодскай сямігадовай школы, а  пасля вызвалення Беларусі пайшоў адразу ў пяты клас у  вёску Гайна, якая знаходзілася па суседстве. Падчас вучобы юнак працаваў у  калгасе паштальёнам. Пісаць вершы Ніл Гілевіч пачаў, калі яму было дзевяць гадоў. А першы надрукаваны твор з'явіўся ўжо пасля вайны, у 1946 годзе : верш " Яблынька " апублікаваў часопіс " Бярозка ". Пасля апошняга, сёмага класа паступіў у  Мінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1951 годзе. У апошні год вучобы адначасова выкладаў нямецкую мову ў школе, а  потым паступіў на  філалагічны факультэт БДУ.

Изображение слайда
4

Слайд 4: Літаратурная праца

Першая кніга паэзіі Ніла Гілевіча "Песня ў дарогу " выйшла ў 1957 годзе, а ў 1959-м, калі ён скончыў аспірантуру і пачаў працаваць на кафедры беларускай літаратуры, свет убачыў зборнік " Прадвесне ідзе па зямлі ". Адначасова з працай на кафедры, Ніл Гілевіч з'яўляўся літаратурным кансультантам у  газеце " Звязда ". З 1961 па 1968 год, калі ён атрымаў званне дацэнта, выходзяць яшчэ чатыры зборрнікі : " Неспакой ", " Бальшак ", " Перазовы " і " Лісце трыпутніку ". У 1978 годзе Ніл гілевіч становіцца прафесарарам. Да гэтага часу ў друку ўжо з'явіліся зборнікі "А дзе ж тая крынічанька ", " Запаветнае ", " Актавы ". На працы ва ўніверсітэце Ніл Гілевіч піша шмат кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, а  таксама ўкладае фальклорныя зборнікі, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Паэт пераклаў на  беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў. У 1979 годзе свет убачыў гумарыстычны і сатырычны зборнік паэта "У добрай згодзе ". Асноўнымі матывамі паэзіі Ніла Гілевіча з'яўляюцца любоў да  роднага краю і яго гістарычнай спадчыны, тэмы спалучэння пакаленняў праз час і жахі ваенных гадоў.

Изображение слайда
5

Последний слайд презентации: Ніл Сымо́навіч Гіле́віч: Апошнія гады

У двухтысячныя настрой вершаў паэта змяняецца, што лёгка прасачыць па вершах, якія склалі зборнікі "…І плямы на  табе няма " (2003), "На флейце самоты " (2004). У канцы 2013 года выйшла апошняя кніга з 23-томнага збору твораў пісьменніка. Шматлікія вершы Ніла Гілевіча былі пакладзеныя на музыку. Яе напісалі такія славутыя кампазітары, як І. Лучанок, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі і іншыя. Пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі 29 сакавіка 2016 года ў Мінску. Пахаваны на  Кальварыйскіх могілках побач з магілай жонкі Ніны Іванаўны.

Изображение слайда