Презентация на тему: Міфалагічны свет беларусаў

Міфалагічны свет беларусаў
Міфалагічны свет беларусаў
Міфалагічны свет беларусаў
Прапаную пазнаёміцца з найбольш цікавымі персанажамі беларускай міфалогіі
Бай
Бордзя
Бялун
Жыцень
Зюзя
Папараць-кветка
Талака
Цёця
Апівень
Баган
Бадзюля
Здані (Прывіды)
Жэўжык
Ваўкалак (Пярэварацень)
Вупыр
Русалкі
Дзікія людзі
Дзедка
«Чароўны свет»
Дзякуй за ўвагу!!!
1/24
Средняя оценка: 4.8/5 (всего оценок: 4)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (33735 Кб)
1

Первый слайд презентации: Міфалагічны свет беларусаў

Изображение слайда
2

Слайд 2

Спрадвеку міфы існавалі не толькі ў іншаземным краі, але і на нашай беларускай зямлі. Гэта заўсёды цікавыя расповяды пра тых істот, якімі ва ўяўленнях людзей быў населены ўвесь навакольны свет.

Изображение слайда
3

Слайд 3

Тут, у нашым краі, «паміж пустак, балот», сярод палёў і лясоў, азёраў і рэк, на падворку і ў хаце, у паветры, вадзе і пад зямлёю нібыта існавалі – жылі, валадарылі, гаспадарылі, дапамагалі ці шкодзілі – усе персанажы, якія склалі міфы нашай Бацькаўшчыны.

Изображение слайда
4

Слайд 4: Прапаную пазнаёміцца з найбольш цікавымі персанажамі беларускай міфалогіі

Изображение слайда
5

Слайд 5: Бай

Казачнік Бай – гэта старэнькі дзядок, які «баіць» дзецям казкі перад сном. Адсюль і прыпеў калыханкі «баю-бай». «Ішоў Бай па сцяне ў чырвоным жупане, нёс сямёра лапцей…»

Изображение слайда
6

Слайд 6: Бордзя

Апякунка тых, хто нядаўна ўзяў шлюб. Уяўляецца надзвычай мілавіднай жанчынай, хоць і не зусім маладой. Старанна дапамагае маладой сям ’ і. У ноч пасля вясельнага застолля Бордзя радуецца, што злучыла закаханых у адну сям ’ ю. На другі дзень пасля шюбу яна нябачна прысутнічае за сталом і частуе маладых.

Изображение слайда
7

Слайд 7: Бялун

Галоўны добры бог, бажаство багацця і міласэрнасці, бацька Перуна. З выгляду Бялун стары з доўгай белай, але не сівой барадой, у белым саване і з белым посахам. Удзень або пры месячным святле ён сыходзіць на зямлю і дапамагае тым, хто заблукаў у лесе.

Изображение слайда
8

Слайд 8: Жыцень

Дух палеў, спрыяе росту і выспяванню збажыны і гародніны. Яго ўяўляюць нізкарослай істотай сталага веку, худым і нават кастлявым, з ускудлачанымі валасамі. Асаблівасць яго выгляду – тры вокі (адно на патыліцы). Ходзіць па палях і агародах, глядзіць ці добра прыбраны ўраджай. Шчодра аддзяквае добрым гаспадарам, а дрэнным абяцае неўраджай.

Изображение слайда
9

Слайд 9: Зюзя

Бог зімы і холаду. Імя яго паходзіць ад слова « зюзець » – мерзнуць, калець з марозу. Уяўляецца тоўстым старым дзедам нізенькага росту, з белымі валасамі і доўгай барадой. Можа зайсці ў вёску, каб папярэдзіць сялян пра суровую зіму ў будучым годзе, ці каб выратаваць ад холаду бедную сям ’ ю, ці каб проста наесціся куцці.

Изображение слайда
10

Слайд 10: Папараць-кветка

Чароўны сімвал язычніцкага свята Купалля. Яна ажыццяўляе спрадвечную мару чалавека жыць багата, прыгожа, шчасліва. Знайсці Папараць-кветку няпроста, асабліва несумленнаму чалавеку. У вусна-паэтычнай творчасці лічыцца, што цвіце яна выключна ў купальскую ноч. Аднак той, хто знойдзе кветку, атрымае здольнасць разумець мову звяроў, птушак, раслін, бачыць схаваныя ў зямлі скарбы, прадбачыць будучыню, вылечваць хворых.

Изображение слайда
11

Слайд 11: Талака

Апякунка жніва і ўрадлівасці. У яе гонар ладзіцца ўрачыстае свята пад час уборкі ураджаю. На дажынках удзельнікі жніва кідаюць жэрабя, каму быць Талакою. Абранніцу ўпрыгожваюць кветкамі, у рукі даюць дажынкавы сноп, на галаву надзяюць вянок з доўгім белым пакрывалам. Пасля яе акружае карагод, які скача і спявае. Затым, стаўшы за Талакою папарна, ідуць у дом гаспадара. Той падносіць Талацэ хлеб-соль і кланяецца ў пояс, а яна ўзамен аддае гаспадару сноп.

Изображение слайда
12

Слайд 12: Цёця

Багіня лета. У параўнанні з багіняю вясны Лёляй уяўляецца крыху старэйшай жанчынай, якая прыбраная ў каласы, з ’ яўляецца ў полі са спелымі пладамі ў руках.

Изображение слайда
13

Слайд 13: Апівень

Нячысцік, які любіць застоллі, сочыць, хто колькі выпівае і схіляе выпіць паболей. Можа падсыпаць ў чарку ап ’ яняючага зелля. З моцна захмялелымі Апівень любіць забаўляцца: дражніць іх, ставіць у розныя смешныя, нават непрыстойныя становішчы, схіляе да сваркі, бойкі ці проста скідвае іх пад стол.

Изображение слайда
14

Слайд 14: Баган

Апякун свойскай жывёлы, які ахоўвае скаціну ад розных хвароб і здарэнняў. У залежнасці ад добрых ці кепскіх адносін да таго ці іншага гаспадара Баган робіць яго жывёлу плоднай або бясплоднай, дапамагае нарадзіцца яго патомству жывым ці мёртвым, пакідае саміцу пасля родаў здаровай ці хворай або нават мёртвай.

Изображение слайда
15

Слайд 15: Бадзюля

Дух, які вымушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага месца. Бадзюля мае выгляд немаладой жанчыны з вялікімі грудзямі. На ёй няма ніякага адзення, толькі брудная падраная посцілка, якая амаль не прыкрывае струплівае цела. У цёплы час яна туляецца каля дарог, а бліжэй да зімы ўвязваецца за чалавекам і пасяляецца ў яго хаце. З гэтага моманту там назіраюцца ўсялякія беды: чалавек пачынае піць, спускае на вецер свой набытак. Бадзюля чакае, калі той усё растрасе і пойдзе па свеце.

Изображение слайда
16

Слайд 16: Здані (Прывіды)

Духі з таго свету, загубленыя ці зачараваныя душы ў выглядзе людзей або чарцей, што могуць ператварацца ў жывёл, прадметы, агні, туманныя слупы. З ’ яўляюцца яны толькі ў прызначаны для дэманаў час – ад змяркання да першых пеўняў. Найчасцей іх бачаць на месцах, дзе загінуў чалавек ці схаваны зачараваны скарб, на могільніках, гарадзішчах, балотах, руінаў замкаў і нават у хаце.

Изображение слайда
17

Слайд 17: Жэўжык

Вадзяны бажок, апякун рэк. Убачыўшы, што чалавек ці судна тонуць, Жэўжык адным узмахам свайго шаста ратуе іх, а таксама ўтаймоўвае буры і вятры. Яму падпарадкоўваюцца ўсе вадзяныя духі, у тым ліку Вадзянік і Лазавік.

Изображение слайда
18

Слайд 18: Ваўкалак (Пярэварацень)

Чалавек, які ператвораны ў ваўка. Такое ператварэнне можа адбыцца па волі чараўніка або з прычыны свайго пракляцця.

Изображение слайда
19

Слайд 19: Вупыр

Мерцвяк, які ноччу пакідае труну, выходзіць з магілы і ўсяляк шкодзіць людзям і свойскай жывёле.

Изображение слайда
20

Слайд 20: Русалкі

Душы маладых незамужніх дзяўчат-тапельніц, якія скончылі жыццё самагубствам, або дзяцей, утопленых, задушаных ці народжаных мёртвымі. З выгляду гэта маладыя прыгожыя дзяўчаты з вялікімі блакітнымі ці зялёнымі вачыма, распушчанымі валасамі белага або зялёнага колеру, голыя ці апранутыя ў празрыстыя сукенкі.

Изображение слайда
21

Слайд 21: Дзікія людзі

Міфічныя істоты, што жывуць ў чужых краях. Яны парослыя поўсцю і з доўгімі хвастамі, маюць толькі адно вока на лбе. Дзікія людзі ляжаць уздоўж дарогі і забіваюць звычайных людзей, якіх яны пасля з ’ ядаюць.

Изображение слайда
22

Слайд 22: Дзедка

Даравальнік багацця, які ходзіць удзень па дарозе з торбаю, як жабрак, а спаткаўшыся з няшчасным ці бедным чалавекам, наганяе на яго сон. Бедняка Дзедка патаемна забяспечвае неабходнай колькасцю грошай, пакуль той будзе спаць. Калі сустрэчны багаты, але няшчасны, Дзедка паказвае яму ў сне такія сродкі, якія дапамогуць пазбавіць яго ад няшчасця.

Изображение слайда
23

Слайд 23: Чароўны свет»

Пра астатніх персанажаў беларускай міфалогіі і больш падрабязна можна пазнаёміцца ў кнізе «Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак». Выданне багата ілюстравана. Разлічана на шырокае кола чытачоў, што цікавяцца культурай беларускага народа.

Изображение слайда
24

Последний слайд презентации: Міфалагічны свет беларусаў: Дзякуй за ўвагу!!!

Падрыхтавала: Шарабайка Марыя Ягорраўна, Бібліятэкар бібліятэкі-філіяла №8 Дзякуй за ўвагу!!!

Изображение слайда