Презентация на тему: Мар’ян Дукса

Мар’ян Дукса
Біяграфія
Творчасць
Мар’ян Дукса
Мар’ян Дукса
1/5
Средняя оценка: 4.7/5 (всего оценок: 16)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (91 Кб)
1

Первый слайд презентации: Мар’ян Дукса

(1943 – ц.ч.)

Изображение слайда
2

Слайд 2: Біяграфія

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку. У 1958 – 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам   трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы (1969-1987).

Изображение слайда
3

Слайд 3: Творчасць

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі « Спатканне » (1967), « Крокі » (1972), « Станцыя » (1974), « Прыгаршчы суніц » (1976), « Забытыя словы » (1979), «Зона супраціўлення » (1982), « Твая пара сяўбы » (1985), « Заснежаныя ягады » (1989). Аўтар кніг для дзяцей « Зялёны акварыум » (1980) і « Світаюць сосны» (1987 ). Першая кніга паэта - “ Спатканне ” - выйшла з друку ў 1967 г. Спатканне сапраўды было прыемным, бо адчувалася, што ў літаратуру прыйшоў  новы таленавіты творца, прыйшоў сваім шляхам, роўна, шчыра, нікога не паўтараючы.

Изображение слайда
4

Слайд 4

Да прыроды ў  мастака слова своеасаблівае, пяшчотнае стаўленне. Ён усей душой адчувае яе безабароннасць і лічыць збяднелым у пачуццях чалавека, які не адчувае сваіх каранёў і саей повязі з прыродай. Самае галоўнае жаданне ў творцы – “у чужое сэрца слова… перасадзіць ”.  Цяжка з ей, слоўнай перасадкай. А раптам абсячэш корань ? А раптам не прыжывецца ? Гэтая зусім не лішняя засцярога заўседы нагадвае М.Дуксу пра пошук самага запаветнага, жывога і дакладнага слова.

Изображение слайда
5

Последний слайд презентации: Мар’ян Дукса

Паэты ўвесь час у нястомным пошуку тэмаў. І гэта зразумела. Надакучвае штодзенна смакаваць адзін і той жа боршч, хай ён і аздоблены новымі заправамі. А між тым жыцце і час могуць падкінуць новую тэму. Трэба быць толькі чуйным і мець добры паэтычны зрок. Словы Мар’яна Дуксы  : “Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь –  палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўседы гуманістычная па сваей сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”.

Изображение слайда