Презентация на тему: Літаратура пераходнага перыяду (др. палова XVI – першая палова XVIII стст.)

Літаратура пераходнага перыяду (др. палова XVI – першая палова XVIII стст.)
Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду
Палемічная публіцыстыка перыяду Контррэфармацыі (канец XVI ст.-першая палова XVI І ст.)-
Мастацкія асаблівасці публіцыстыкі канца XVI – пачатку XVII стст.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі палемічнай публіцыстыкі канца XVI – пачатку XVII ст.
Творчасць Мялеція Сматрыцкага (Максім Герасімавіч)-вядомага палеміста, мовазнаўцы
Вершаскладанне: эмблематычная паэзія. Абнаўленне жанравых форм
Сілабічнае вершаскладанне.
Творчасць Сімяона Полацкага. (Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч) (1629-1680)
Асаблівасці творчай манеры.
Значэнне.
Узнікненне гісторыка-мемуарнай літаратуры
Найбольш паказальна новыя тэндэнцыі развіцця гісторыка-мемуарнай літаратуры выявіліся ў мемуарах Федара Еўлашоўскага.
Парадыйна-сатырычная проза
«Прамова Мялешкі»
“Ліст да Абуховіча”
Развіццё школьнай драматургіі
Інтэрмедыі
Найбольш выдатныя аўтары і творы.
“Камедыя” Каятана Марашэўскага
Развіццё прыдворнага тэатра
1/21
Средняя оценка: 4.0/5 (всего оценок: 53)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (82 Кб)
1

Первый слайд презентации: Літаратура пераходнага перыяду (др. палова XVI – першая палова XVIII стст.)

Изображение слайда
2

Слайд 2: Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду

Эпоха контррэфармацыі пачынае новы этап у развіцці літаратуры –стадыю пераўтварэння літаратуры як сінкрэтычнай з’явы да мастацка-эстэтычнай. Паступова вызваляецца ад рэлігійна-царкоўнай ідэалогіі, значна ўзбагачаюцца прыёмы і сродкі адлюстравання жыцця. Адбываецца дыферэнцыяцыя жанраў, з’яўляюцца новыя жанры і жанравыя формы. Узмацняецца сувязь з фальклорам. Па глыбляецца свецкі напрамак, паступова зніжаецца сацыяльны тып героя (ад князя да простага звычайнага чалавека). Узмацняецца аўтарскі пачатак - адбываецца індывідуалізацыя стылю пісьменнікаў). Неаднародная па жанравых формах, ідэйна—палітычным характары. Актыўна развіваецца барока і Асветніцтва. У беларускай літаратуры не размяжоўваюць гэтыя мастацкія плыні- неаднародны тып творчасці. Нацыянальная літаратура развівалася ў складаных і супярэчлівых умовах. Адчувальна свабоднае спалучэнне здабыткаў розных культур і эпох. Шматмоўнасць, шматканфесійнасць літаратуры

Изображение слайда
3

Слайд 3: Палемічная публіцыстыка перыяду Контррэфармацыі (канец XVI ст.-першая палова XVI І ст.)-

новы штуршок у развіцці звязаны з палемікай вакол мэтаў і прынцыпаў аб’яднання Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла. Сфарміравалася пад уплывам кніжнай хрысціянскай культуры абедзвюх плыняў, цесна звязана з царкоўнай практыкай і богаслужэннем. Унікальная з'ява нацыянальнай мастацка-эстэтычнай і духоўнай культуры. Яна спрыяла фарміраванню дактрыны рэлігійнай цярпімасці, мірнага суіснавання розных канфесій у межах адной краіны Фенамен узнікнення аграмаднай у колькасных і якасных адносінах мастацкай палемічнай спадчыны Беларусі тлумачыцца той акалічнасцю, што продкі беларусаў для пераадолення, «зняцця» натуральных супярэчнасцяў і непазбежных канфліктаў абіралі не сілавыя, збройныя метады, а пераносілі барацьбу ў інтэлёктуальную сферу, надавалі ёй формы свабоднай, адкрытай дыскусіі на старонках друкаваных і рукапісных твораў. Палемічная літаратура Беларусі выконвала грамадска-ідэалагічныя функцыі.

Изображение слайда
4

Слайд 4: Мастацкія асаблівасці публіцыстыкі канца XVI – пачатку XVII стст

Пры выбары формаў арыентаваліся на старажытныя ўзоры, што сталася вынікам эстэтычнай формулы – чым больш старажытная форма, тым вышэй яе эстэтычныя вартасці. Арыентацыя на старажытнасць выявілася на ўзроўні вонкавай будовы, унутранай структуры і ў назвах твораў, у якіх пераважала лацінская або грэчаская аснова – “антырызіс”, “антыдотум”, “апокрысіс”, “антыграфі”, “апалогія” ды інш. Застаецца шчыльна ўзаемазвязанай з царкоўнай практыкай і богаслужэннем, таму працягваецца выкарыстанне традыцыйных жанраў. Але пісьменнікі-палемісты значна пашырылі гарызонты традыцыйных жанраў, выявілі праз іх уласную творчую індывідуальнасць, узбагацілі на ўсіх узроўнях, абнавілі структурна. Выявіўся фенамен кантамінацыі жанраў – спалучэння ў адным творы розных жанравых формаў, іх сінтэз, гарманічнае спалучэнне і перапляценне. Жанравая кантамінацыя – вынік творчай свабоды і мастацкай разняволенасці, паспяховая рэалізацыя эстэтычнага права на бязмежнае эксперыментаванне ў галіне формаў і прыёмаў. Дзякуючы віртуознаму валоданню ўсімі інструментамі літаратурнай тэхнікі (тропамі, фігурамі, рытмікай), беларускія публіцысты 90-х гадоў XVI – першай паловы XVII ст. дасягнулі надзвычай высокага ўзроўню ўласна літаратурнага майстэрства, выпрацавалі св о й адметны стыль.

Изображение слайда
5

Слайд 5: Найбольш вядомыя прадстаўнікі палемічнай публіцыстыкі канца XVI – пачатку XVII ст

Паводле канфесійнай прыналежнасці: Каталіцкая плынь: П.Скарга “Аб адзінстве Божай Царквы з адзіным пастырам і ад грэчаскага адступлення ад гэтага адзінства”, “Аб уладзе і адзінстве Царквы Боскай”, “Брэсцкі сінод”, “Абарона Брэсцкага сінода” Уніяцкая плынь: І. Пацей (у 1599г – уніяцкі мітрапаліт) “Унія”, “Гармонія” Праваслаўная плынь: С.Зізаній “Катэхізіс”, “Казанне Святога Кірыла”; Х.Філалет “Апокрысіс, альбо отпаведзь на кніжкі аб саборы Берасцейскім”, Л.Карповіч (рэдактар і выдавец) “Казанне двое”, “Казанне на пахаванне князя Галіцына”, некалькі прадмоў; А.Філіповіч “Дыярыуш, або Апісанне праўдзівых падзей”, Мялецій Сматрыцкі - вядучы аўтар ,

Изображение слайда
6

Слайд 6: Творчасць Мялеція Сматрыцкага (Максім Герасімавіч)-вядомага палеміста, мовазнаўцы

Складаная эвалюцыя светапогляду. Творы ў абарону праваслаўя : “Антыграфі”,”Лямант на пахаванне Лявонція Карповіча”, “Юстыфікацыя”, “Суплікацыя”, “Апраўданне невінаватасці” і інш. Творы ў абарону уніяцтва : “Апалогія”, “Пратэстацыя”, “Паранэзіс” і інш. Аўтар “Граматики словенскай правильная синтагма” (царкоўнаславянскай мовы з ілюстрацыяй ўзораў па-старабеларуску): стала ўзорам для стварэння балгарскай, румынскай, харвацкай граматык, на пацягу 200 гадоў самы аўтарытэтны падручнік па мове, Ламаносаў называў яго “вратам и учёности” Найбольш значны твор «Трэнас» («Плач») – вяршыня тагачаснай палемічнай прозы, пад псеўданімам Тэафил Арталог (Багаслоў Праўдалюб). У цэнтры – глыбокі мастацкі вобраз «лямантуючай царквы». Няшчасная маці-Праваслаўная царква, плача перад усім светам, просіць, каб добрыя людзі зразумелі яе стан і дапамаглі.

Изображение слайда
7

Слайд 7: Вершаскладанне: эмблематычная паэзія. Абнаўленне жанравых форм

У жанры арыгінальнай гімнаграфіі былі вядомы творы К.Тураўскага. На хвалі Рэнесансу зараджаецца свецкая кніжная паэзія. Пачынальнік Ф.Скарына: супрацьпаставіў лацінамоўным і царкоўнаславянскім тэкстам вершы на нацыянальнай мове; героіка-паэтычнаму зместу дыдактычныя і патрыятычныя матывы, напоўніў духоўны верш мірскім зместам. Росквіт кніжнай паэзіі – канец XVI ст.- развіваецца панегірычны жанр –”эпікграмы”, дапаўнялі герб, утвараючы разам з ім эмблему. Асноўны змест эпікграм вызначаўся выявамі знакаў таго або іншага герба, сутнасць – раскрыццё сімвалічнай узаемасувязі паміж знакамі герба і прадстаўніком славутага роду. Вядомыя аўтары пенегірычных твораў: С.Будны, А.Рымша, Л.Мамоніч, М.Сматрыцкі. Найбольш поўна абнаўленне жанраў і форм адбылося ў творчасці Ф.Утчыцкага, І.Іяўлевіча, С.Полацкага, прадстаўнікоў школы полацкага барока. Гонар заснавання жанру дэкламацый належыць іераманаху Багаяўленскага манастыра Філафею Утчыцкаму. Першая вядомая ўласна беларуская дэкламацыя Ф.Утчыцкага “Стихи краесогласныя, иже в сретение чюдотворныя иконы пресвятой Богородицы Полоцкой…», была напісана з нагоды вяртання ў Полацк абраза Божай Маці.

Изображение слайда
8

Слайд 8: Сілабічнае вершаскладанне

Сістэма вершаскладання ў аснове якой - чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Мае некалькі памераў, якія адрозніваюцца колькасцю складоў ў радку. Рытмастваральныя кампаненты: аднолькавая колькасць складоў у радку, міжрадковыя паўзы, сугучныя апошнія склады радка, якія ўтвараюць рыфму. Пачынае творчую перапрацоўку сілабічнай сістэмы на старабеларускай мове А.Рымша. Яго пяру належаць тры “эпікграмы”, напісаныя на старабеларускай мове: “На герб яснавяльможнага пана Астафія Валовіча, “На герб пана Льва Сапегі” (надрукавана ва ўступе да “Статута ВКЛ” 1588г), “На герб яснавяльможнага пана Тэадора Скуміна”, гістарычная паэма-хроніка на польскай мове “Дэкетэрос Акроама, або Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла” -задача стварыць вершаваную хроніку подзвігаў свайго патрона на працягу 10 гадоў, прасачыць яго ўдзел у ваенных аперацыях з 1572-па1581 гг. Паэма стала найбольш значным і грунтоўным творам з радзівілаўскага цыкла. У XVII ст. распрацоўваюцца новыя жанравыя і стылёвыя формы.

Изображение слайда
9

Слайд 9: Творчасць Сімяона Полацкага. (Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч) (1629-1680)

Творчасць падзяляюць на 2 перыяды: полацкі (беларускі) і маскоўскі. Першыя вершы былі напісаны па-старабеларуску. На радзіме стварае цыклы вершаў дыдактычнага і панегірычнага характару, піша драматургічныя творы, філасофскія казанні. Найбольш паказальныя - “Метры”, напісаныя ў гонар наведвання царом Аляксеем Міхайлавічам г.Полацка. У Маскве друкуе зборнікі: “Жэзл праўлення” “Буквар”. Зборнікі вершаў “Сад шматколерны (1678) і “Рыфмалагіён” (1680). Піша і ставіць п’есы: “Камедыя прыпавесці пра блуднага сына”, “Пра Навухаданосара-цара”. Робіць паэтычнае пералажэнне Псалтыра “Псалтыр рыфматворны” на музыку кампазітара Цітова (1678). Пасля смерці друкуюць 2 зборнікі казанняў: “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”.

Изображение слайда
10

Слайд 10: Асаблівасці творчай манеры

Вызначальная рыса – энцыклапедызм, гістарычная абазнанасць, інтэлектуальная вытанчанасць. Яго вершы- паэтычныя мудраслоўі, дыдактычныя павучанні-разважанні. Пашырае жанравыя межы паэзіі: піша філасофскія, грамадзянскія, павучальна-дыдактычныя, сатырычныя вершы, рэлігійныя, панегірычныя вершы. Апявае культ розуму, веры, навукі, пазнання, разважае пра чалавека і грамадства (“Філасофія” “Розум”, “Слова” “Час” “Годнасць”, “Сяброўства”, “П’янства”, “Праца” і інш.) У творчасці С.Полацкага выдатна распрацоўваецца сілабічная сістэма вершаскладання: вершаваная форма, рытмастваральныя сродкі, міжрадковыя пераносы, ўводзіць у літаратурны ўжытак паняцце «стихов краесогласных» як адзнакі метрычнай завершанасці вершаванай мовы, эксперыментуе ў графічнай пабудове верша (у выглядзе васьміканцавой зоркі, сэрца (“Орёл россійскій”), у выглядзе лабірынта (“Царству многа лета”) і інш.

Изображение слайда
11

Слайд 11: Значэнне

Першы прафесійны паэт, чыё імя набыло агульнаеўрапейскую вядомасць. Імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы – выхавання чытача набожнага і адукаванага. Упершыню сваёй творчасцю развіваў традыцыю, скіраваную на пошук магчымасцяў уключэння мастацкага феномена літаратуры ў штодзённае існаванне чалавека з мэтай больш паспяховага праграмавання яго стымулаў і рэакцый – змякчэння нораваў, выхавання густу, абуджэнне цікавасці да ведаў, навукі, гісторыі, культуры.

Изображение слайда
12

Слайд 12: Узнікненне гісторыка-мемуарнай літаратуры

Узнікае новы тып гістарычна-мемуарнай прозы, стылістычна набліжанай да прыгожага пісьменства. Класічныя сярэднявечныя летапісы з пагадовымі запісамі гістарычных падзей і кароткімі сентэнцыямі летапісцаў трансфармаваліся ў літаратурна апрацаваныя хронікі і мемуары, лісты службовых асоб. Традыцыйнага летапісца замяніў гісторык і літаратар. Ён карыстаўся разнастайнымі крыніцамі — архіўнымі дакументамі, апытаннямі, асабістымі ўражаннямі, ствараў твор дакументальна-мастацкага зместу і стылю, дзе гістарычная храналогія, акцэнтуе ўвагу на драматычных падзеях эпохі, апісвае падзеі і факты ў асабістай інтэрпрэтацыі аўтара. Да гэтага тыпу гістарычна-літаратурных твораў належаць Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілёўская хроніка. Спецыфічнае рэгіянальнае этнабеларускае бачанне свету і гістарычных падзей у ім адлюстравала мемуарная літаратура канца XVI — XVII ст. («Дыярыуш» А. Філіповіча, «Успаміны» Ф. Еўлашоўскага), у тым ліку лацінскі падарожны дзённік М. К. Радзівіла «Пэрагрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю». Тэндэнцыя ператварэння дзелавога пісьменства, эпісталаграфіі ў аўтабіяграфічную прозу, калі ў дакументы ўключаліся заўвагі складальнікаў, вобразныя замалёўкі акалічнасцяў падзей, а справаводчы матэрыял і каментары размяшчаліся ў храналагічным парадку,найлепш выявілася ў лістах аршанскага старасты Філона Кміты Чарнабыльскага (узначальвае памежную службу і займаецца разведвальнай дзейнасцю) да членаў каралеўскай рады пад час напаўафіцыйных перамоў ВКЛ з Масквой наконт вылучэння на рэчпаспаліты пасад Федара, сына Івана Грознага. Захаваліся 33 лісты. Неаднародныя ў жанравых адносінах. Афіцыйныя допісы пераўтварыліся ўвобразныя апавяданні, з выкарыстаннем фальклорных элементаў, прастамоўеў, грубаватага вайсковага гумару, што ўзмацніла аўтарскі пачатак.

Изображение слайда
13

Слайд 13: Найбольш паказальна новыя тэндэнцыі развіцця гісторыка-мемуарнай літаратуры выявіліся ў мемуарах Федара Еўлашоўскага

Наваградскі пасудак, пачынае працу ў 57 гадовым ўзросце ў 1603г., маючы дзённікавыя запісы за папярэднія 40 гадоў. Арыгінал захаваўся не поўнасцю: адсутнічае ўступная частка з аповедам пра бацькоў мемуарыста, апошні запіс абрываецца 1604г. Аформлены ў тыпова летапіснай форме пагадовых запісаў, лічыцца самым раннім творам мемуарнага жанру. У жанравых адносінах - мемуарны твор з элементамі мастацкага вымыслу, зборнік, у якім у храналагічнай паслядоўнасці размешаны займальныя, часамі разгорнутыя бытавыя навелы, у цэнтры якіх чалавек. Асноўная рыса творчай манеры – аўтабіяграфізм. Жыва і займальна аўтар распавядае аб падзеях асабістага і грамадскага жыцця, якія здаваліся яму вартымі ўвагі нашчадкаў: эпізоды з жыцця дробнай шляхты ВКЛ канца XVI – пачатку XVII ст., у прыватнасці пачутыя і перажытыя самім аўтарам (з’яўленне ў 1595г. Севярына Налівайкі ў Слуцку, эпізод няўдалай пераправы цераз Нёман, забойства сына Яна і інш.). Выявілася імкненне да перадачы бытавога каларыту, ўвага да дэталяў, якія набываюць важную сэнсавую нагрузку, спроба мастацкага абагульнення, пранікнення ў псіхалогію і тлумачэння ўчынкаў і паводзінаў праз умовы сацыяльнага жыцця таго часу (вобразы жонкі Ганны Балатоўны, княгіні Аляксандры і інш, вобраз самога аўтара – прыкладнага шляхціца, сем’яніна, які паважае сваіх бацькоў і выключна клапоціцца аб сваіх дзецях і родных.) Распавядае пра сваю старанную службу роду Хадкевічаў і працу ў трокскага ваяводы Мікалая Крыштофа Радзівіа Сіроткі (працуе 30г.). Рэлігіны, далёкі ад палітыкі Еўлашоўскі лічыць, што верная служба сваім гаспадарам – найбольш дзейсны сродак дасягнення высокага становішча ў грамадстве.

Изображение слайда
14

Слайд 14: Парадыйна-сатырычная проза

Новы жанр – палітычная сатыра, у якіх парадзіраваліся жанры афіцыйнай літаратуры — сеймавыя прамовы, царкоўныя казанні, дзелавыя пасланні. Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная разбурала яго, паказвала яго абсурднасць. Парадыйная проза стала тыповай з'явай пераходнага перыяду, але па сваім змесце і мове яна належыць да новай традыцыі. Гэта ўжо не «службовае», сінкрэтычнае пісьменства Сярэднявечча, а прадукт свядомай мастацкай творчасці, аўтарскай фантазіі, з ярка выяўленымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, шматзначнасць). Найбольш яркімі творамі парадыйнай прозы з'яўляюцца: «Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча».

Изображение слайда
15

Слайд 15: Прамова Мялешкі»

Гэта пародыя на афіцыйны і ў XVII ст. ужо даволі традыцыйны для Рэчы Паспалітай жанр сеймавай прамовы. Гэта першы ў беларускай літаратуры патрыятычны твор, дзе галоўная ідэя выяўляецца не праз факты ці лагічныя доказы, а праз сістэму мастацкіх вобразаў. Закранаецца тэма ролі і адказнасці шляхецкага саслоўя за становішча ў гаспадарстве, рэзка крытыкуецца паланізацыя краю. помніка - ўзорная па сваёй лексічнай чысціні і граматычным ладзе. Твор напісаны проста і ясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі і прымаўкамі, словамі-вобразамі, рпараўнаннямі, метафарамі, якія абумоўлівалі больш выразнае эстэтычнае гучанне твора. Карыстаўся вялікай папулярнасцю і ў пазнейшы час, захаваліся рукапісныя спісы, зробленыя ў XIX і пач. XX ст.

Изображение слайда
16

Слайд 16: Ліст да Абуховіча”

Ліст да Абуховіча” з’явіўся ў 1655г., але ў першыню быў надрукаваны ў 1910г. Яго аўтарства прыпісваецца наваградскаму шляхціцу Ц. Камуняку (ніякіх біяграфічных звестак не захавалася). З’яўленне твора абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска ў 1654г. рускаму войску. Камандаваў смаленскім гарнізонам Піліп Казімір Абуховіч у час абароны горада, які пасля 110-дзеннай асады вымушаны быў здацца. Абуховіч быў абвінавачаны ў подкупе і наўмысным паражэнні. Для высвятлення абставін было вырашана склікаць сейм, але пакуль сейм збіраўся, Абуховіч памёр. А ў 1658г. сынам Абуховіча ўдалося даказаць невінаватасць бацькі. Твор напісаны ў форме ліста да канкрэтнага адрасата. Таму пазіцыя аўтара выяўляецца відавочна, а крытыка – больш вострая. Праз адрасата –Абуховіча- крытыка скіравана супраць польскага засілля на беларускіх землях, якое ў сярэдзіне XVII ст. было вельмі адчувальным. Аўтар высмейвае польскую і мяцовую апалячаную служылую шляхту, паказвае яе ваенна-палітычную бяздарнасць, хцівасць і зайздрасць. Гэты вострапалітычны твор - бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці.

Изображение слайда
17

Слайд 17: Развіццё школьнай драматургіі

Драматургія як род літаратуры непасрэдна была спалучана з развіццем тэатральнага мастацтва Беларусі, якое грунтавалася як на ўплывах тэатральнай культуры Захаду, так і на вусна-паэтычных традыцыях народных святаў і гульбішчаў. З’яўленне школьнага тэатру ўзвязана з распаўсюджаннем езуіцкай адукацыі. Як правіла выкладчыкі рыторыкі з’яўляліся і драматургамі (пераважна яны апрацоўвалі і прыстасоўвалі тэксты розных з паходжання п’ес і нават жыцій святых, легенд, апавяданняў пра цуды іншых твораў для патрэбаў сваёй школы), і пастаноўшчыкамі, і рэжысёрамі. Першая звестка пра школьнае тэатралізаванае прадстаўленне ў Віленскім калегіуме належыць да 1570 г. (назва п’есы не захавалася). У 1585 г. пышнай працэсіяй на свята Божага Цела і дыялогам “ De Martyrum Constantia ” распачаў сваю дзейнасць тэатр Полацкага езуіцкага калегіума, якая працягвалася больш за 5 гадоў. З’явіліся тэатры ў Гродне, Слуцку, Навагрудку, Пінску, Нясвіжы, Мінску, Віцебску. Школьны тэатр у Беларусі “запазычыў” з заходнееўрапейскага не толькі рытарычна-дэкламацыйны змест, але і агульную структуру драматургічных твораў: п’есы абавязкова ўключалі прысвячэнне, антыпралог, пралог, тры (зрэдку пяць) актаў, эпілог і паэтычны кант (оду). Выхаваўчая, прапагандысцкая функцыі прадвызначалі мастацкія элементы на ўсіх узроўнях сістэмы.

Изображение слайда
18

Слайд 18: Інтэрмедыі

Антракты занялі інтэрмедыі – невялічкія камічныя сцэнкі, што разыгрываліся паміж актамі асноўнай п’есы. Задача інтэрмедыі шматаспектная: утрымаць гледача ва ўмовах тэатральнай гульні, падмацаваць штучна створаную ілюзію (на сцэну выходзілі персанажы-сучаснікі гледачоў, размаўлялі на беларускай мове і пачыналі “гуляць” з самой залай, уцягваючы гледачоў у дзеянне прымушалі іх канцэнтраваць увагу на сцэне, суперажываць героям). Устаўкі лёгкага зместу давалі магчымасць адпачыць ад лаціны, складанага мудрагелістага сюжэта-пераключыцца на іншы від эстэтычнай дзейнасці, не разбураючы тэатральнай атмасферы. Інтэрмедыі - своеасаблівы “антыпод” асноўнага дзеяння. Паміж трагічным, гераічным, узвышаным і камічным, нават бязглуздым, ствараўся рэзкі кантраст, што адпавядала эстэтычным патрабаванням літаратуры той эпохі. З найбольшай паўнатой арыгінальныя мясцовыя элементы раскрыліся менавіта ў інтэрмедыі, якая была больш цесна звязана з рэальным жыццём. Усяго захавалася каля трыццаці беларускіх і ўкраінскіх інтэрмедый, створаных у XVI – XVIII стст. Найбольш дасканалыя сярод іх – тры інтэрмедыі з “Ковенскага зборніка”: “Селянін і студэнт”, “Селянін і вучань-уцякач”, і “Селянін, Літарат, Самахвальскі”.

Изображение слайда
19

Слайд 19: Найбольш выдатныя аўтары і творы

Найбольш значнай фігурай сярод драматургаў і рэжысёраў школьных тэатраў XVI – XVII ст. з’яўляецца Каспар Пянткоўскі. (1554-1612). З 1581 -1584 гг. ён у Вільні ажыццявіў пастаноўку больш чым шасці спектакляў, пісаў панегірычныя вершы, рэлігійныя гімны і казанні. Драматургічная спадчына складаецца з твораў розных жанраў. “Дыялог пра мір караля Стафана” “Цімон Гардзілюд”. У XVIII ст. выразна намячаецца тэндэнцыя да індывідуалізацыі дзеючых асоб. Асабліва яскрава гэта адлюстравалася ў двух творах, далучаных да стараславянскай драмы-маралітэ “Дэкламацыя”, што належала пяру М.Базылевіча, “Селянін ў касцёле” і “Селянін на споведзі” –вяршыні інтэрмедыйнага жанру на Беларусі. У першай палове XVIII ст. інтэрмедыя пачала саступаць месца камедыі. Развіццё школьнай драматургіі знайшло лагічнае завяршэнне ў творах, пастаўленых у канцы XVIII ст. на сцэне Забельскай дамініканскай калегіі (Полаччына). Рэпертуар Забельскага тэатра вызначаўся выключнай разнастайнасцю. У 1787—1791 гг. для яго былі напісаны польскамоўныя трагедыі на антычныя тэмы («Свабода ў няволі» К. Марашэўскага, «Сапар» і «Фемістокл» М. Цяцерскага, «Крэз» I. Юрэвіча), аперэта «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (словы М. Цяцерскага, музыка Р. Вардоцкага), некалькі камедый, арацыі-«гульні» «Пра ашчасліўленне чалавека», «Пчолы», «Сяброўская парука» і інш. М. Цяцерскім зроблена польска-беларуская пераробка камедыі Ж. Мальера «Доктар па прымусу».

Изображение слайда
20

Слайд 20: Камедыя” Каятана Марашэўскага

Своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі, але ў змесце і стылі познебарокавыя элементы сумяшчаюцца з асветніцкімі і нават рэалістычнымі. У ёй захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыццё. Камізм сітуацый у п'есе спалучаецца з камізмам характараў. Дзёмка — не толькі тып, абагульнены інтэрмедыйны «русін» ці «літвін». У яго ёсць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін. У адных выпадках ён добры, у іншых жорсткі, у адных сцэнах праяўляе кемлівасць, хітрасць, у іншых прыкідваецца прыдуркаватым. У Дзёмкі свой тон і стыль гаворкі — то ўпэўнены і рэзкаваты, то ліслівы ці фамільярны. Перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі. Пры ўсёй традыцыйнасці «Камедыю» К. Марашэўскага можна аднесці да «катэгорыі п'ес народнага, нацыянальнага тэатра». Гэта адзін з першых значных твораў новай беларускай літаратуры. Ні па спосабе мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, ні па жывой народнай мове «Камедыя» прынцыпова не адрозніваецца ад такіх твораў XIX ст., як «Сялянка» ці «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча. У XX ст. сюжэтныя матывы твора К.Марашэўскага былі выкарыстаны ў п’есах Ф.Аляхновіча, С.Кавалёва. Сама “Камедыя“ з поспехам ставілася ў Альтэрнатыўным і Мінскім абласных тэтрах.

Изображение слайда
21

Последний слайд презентации: Літаратура пераходнага перыяду (др. палова XVI – першая палова XVIII стст.): Развіццё прыдворнага тэатра

З гэтага ж перыяду пачынаецца развіццё прыдворнага тэатра і прыдворнай драматургіі (творчасць Францішкі Урсулы Радзівіл, опернае лібрэта “Агатка, або прыезд Пана” (муз. Ян Голанд) 1784) Мацея Радзівіла). Абсалютна унікальнай з’явай можна лічыць нясвіжскі тэатр Францішкі Уршулі Радзівіл, якая, як і вялікі Мальер, пісала непасрэдна для сцэны. Яе драматычныя творы былі падрыхтаваны да друку Якубам Побугам Фрычынскім і надрукаваны ў Жоўкве ў 1754 г. Аб'ёмісты фаліянт пад назваю «Камедыі і трагедыі, складзеныя... яснавяльможнай княгіняй з князёў Вішнявецкіх Карыбутаў Радзівіл» уключае ў сябе дзевяць камедый, пяць трагедый і дзве оперы (паводле жанравых дэфініцый, занатаваных у выданні). Кніга «Камедыі і трагедыі...» стала плёнам напружанай творчай працы княгіні Радзівіл, якая пачынаючы з 1746 г. пісала па дзве-тры п'есы ў год і ставіла іх на тэатральных сцэнах у Нясвіжы і Альбе. Сюжэты твораў Ф. Радзівіл не былі арыгінальнальнымі, і разам з тым яны не з’яўляліся прамымі перакладамі драматургічных твораў Захаду на польскую мову. Выкарыстоўваючы сярэднявечныя і антычныя, сучасныя аўтарцы французскія і італьянскія, “вечныя” агіяграфічныя і вандроўныя сюжэты і вобразы, Ф.-У. Радзівіл напоўніла свае творы мясцовым каларытам, шырока звярнулася да матываў школьнага і народнага тэатра, выкарыстала фальклор, смела ўвяла ў творы сцэны і факты з жыцця Нясвіжа, стварыўшы адмысловую “методыку творчай адаптацыі” іншакультурных твораў на беларуска-польскую глебу.

Изображение слайда