Презентация на тему: ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
Этапы правядзення палітыкі беларусізацыі :
Асноўныя напрамкі беларусізацыі:
Супярэчнасці і цяжкасці ў ажыццяўленні беларусізацыі:
Вынікі беларусізацыі:
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст.
1/20
Средняя оценка: 4.1/5 (всего оценок: 91)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (74 Кб)
1

Первый слайд презентации: ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст

1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства. 2.Нацыянальная палітыка. Беларусіза - цыя. 3. Палітычныя рэпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі.

Изображение слайда
2

Слайд 2

У першай палове 1920-х гг. у Беларусі склаліся асноўныя рысы той грамадска-палітычнай сістэмы, якая праіснавала аж да пачатку 1990-х гг. Аснову яе афіцыйна складалі Саветы. Кіруючая роля адводзілася Камуністычнай партыі. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (ВЛКСМ, камсамол). Злучаючым звяном паміж партыяй і народнымі масамі з’яўляліся прафсаюзы, якія фактычна з’яўляліся прыдаткам дзяржаўнага апарату. Савецкую палітычную сістэму дапаўнялі шматлікія грамадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя і інш.), якія выконвалі функцыю выхавання мас у духу камуністычнай ідэалогіі.

Изображение слайда
3

Слайд 3

Структура органаў дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама партыйных і грамадскіх арганізацый вызначалася адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам БССР. У 1920 – 1924 гг. БССР складалася з 6 паветаў Мінскай губерні, якія дзяліліся на воласці. У 1924 г. адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР набыў выгляд: акругі – раёны - сельсаветы. У 1930 г. акругі былі ліквідаваны, засталіся толькі раёны і сельсаветы. У 1938 г. адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел стаў трохзвенным: вобласць – раён – сельсавет. Такім ён захаваўся да нашых дзён.

Изображение слайда
4

Слайд 4

У першай палове 1920-х гг. вызначыліся існаванне і барацьба дзвюх тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і ўмовам нэпа, другая - на працяг палітыкі ваеннага камунізму, падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі ўсяго палітычнага жыцця КП(б)Б, сілавых метадаў вырашэння супярэчнасцей.

Изображение слайда
5

Слайд 5

Да 1925 г. завяршылася афармленне аднапартыйнай сістэмы ў БССР. У сакавіку 1921 г. заявіў аб самароспуску Бунд. Пазней - Яўрэйская камуністычная партыя – Паалей Цыён. Жорсткая барацьба разгарнулася паміж КП(б)Б і ўплывовай Беларускай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Адмовіўшыся падпісаць “Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”, БПС-Р аб’явіла сябе палітычнай апазіцыяй. Адкрытае процістаянне партый скончылася тым, што ў чэрвені 1924 г. БПС-Р заявіла аб самароспуску. Аналагічныя працэсы адбываліся і ў маладзёжным руху.

Изображение слайда
6

Слайд 6

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўна ўдзельнічала БССР. IV Усебеларускі з’езд Саветаў у снежні 1922 г. адобрыў ідэю стварэння Саюза ССР, абраў паўнамоцную дэлегацыю для паездкі ў Маскву. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. прадстаўнікі БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. За кожнай рэспублікай захоўваліся права свабоднага выхаду, роўныя правы і ўмовы развіцця, самастойнасць у ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі. У склад ЦВК СССР былі абраны і прадстаўнікі Беларусі. А. Р. Чарвякоў стаў адным з чатырох старшынь ЦВК СССР.

Изображение слайда
7

Слайд 7

Пэўным крокам у накірунку да дэмакратызацыі з’явілася амністыя, абвешчаная 11 ліпеня 1923 г. усім, хто ў свой час далучыўся да контррэвалюцыйных арганізацый, а затым абвясціў аб лаяльных адносінах да савецкай улады. Аднак у сярэдзіне 1920-х гг. грамадска-палітычнае жыццё было зведзена да дзейнасці даволі вузкага кола арганізацый, якія знаходзілі пад кантролем КП(б)Б. З другой паловы 1920-х гг. узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання эканомікай і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату. Разгарнуўся працэс пераўтварэння палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважаў у пачатку 1920-х гг., у  рэжым аўтарытарнага цэнтралізму. У пачатку 1930-х гг. у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Изображение слайда
8

Слайд 8

Вышэйшым органам заканадаўчай улады ў БССР, у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1937 г., стаў Вярхоўны Савет БССР. Вышэйшым органам выканаўчай улады з’яўляўся Савет Народных Камісараў БССР, а ў абласцях, гарадах, раёнах і сельсаветах – выканаўчыя камітэты адпаведных Саветаў. Была пабудавана вертыкаль судовай улады, пачынаючы ад Вярхоўных судоў СССР і БССР і да гарадскіх і раённых судоў уключна. Разам з тым пры Народных камісарыятах унутраных спраў СССР і БССР, створаных у 1934 г. на базе адпаведных АДПУ, дзейнічалі пазасудовыя органы – Асобыя нарады і “тройкі”, якія мелі права выносіць судовыя рашэнні аж да пакарання смерцю.

Изображение слайда
9

Слайд 9

У 1932 – 1933 гг. у СССР і БССР быў устаноўлены пашпартны рэжым. Пашпарты ўводзіліся для жыхароў гарадоў, пасёлкаў, саўгасаў, прыгранічных зон, абаронных аб’ектаў і інш. Сельскае насельніцтва пашпартаў не атрымлівала і прымацоўвалася да калгасаў. Рэальная палітычная ўлада канцэнтравалася ў партыйных органах. Саветы ў 1930-я гг. толькі фармальна лічыліся палітычнай асновай грамадства. Іх дзейнасць абмяжоўвалася ў асноўным рашэннем гаспадарчых і культурна-асветных задач. У гэты час вялася жорсткая унутрыпартыйная барацьба ў ВКП(б), праявы якой мелі месца і ў КП(б)Б. У працэсе гэтай барацьбы сама КП(б)Б пацярпела ад усялякіх “чыстак”, “выкрыванняў”, страціла значную частку сумленных камуністаў, якія спрабавалі супрацьстаяць усталяванню сталінізму.

Изображение слайда
10

Слайд 10

Перадумовы беларусізацыі: Пераход да НЭПа; 2. Палітычная амністыя 1923 г., гуртаванне беларускіх нацыянальных сіл; 3. Уз’яднанне беларускіх зямель ( 3 сакавіка 1924 г. БССР вернуты 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. БССР - яшчэ 2 паветы: Гомельскі і Рэчыцкі); 4. Пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных устаноў; 5. Нацыянальна-беларускі характар асноўнай масы насельніцтва.

Изображение слайда
11

Слайд 11: Этапы правядзення палітыкі беларусізацыі :

1921 – пачатак 1924 г. – складванне перадумоў, палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка; 2. Ліпень 1924 – 1928 г. – рэальнае ажыццяўленне; 3. З 1929 г. – згортванне (скажэнне).

Изображение слайда
12

Слайд 12: Асноўныя напрамкі беларусізацыі:

1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ( 1926 – 1929 гг.), утвораны акругі, раёны і сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып. 2. Беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства. 3. Больш актыўнае вылучэнне на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва. 4. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа, якая прадугледжвала аднаўленне нацыянальных тэрытарыяльных часцей і злучэнняў. 5. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва.

Изображение слайда
13

Слайд 13: Супярэчнасці і цяжкасці ў ажыццяўленні беларусізацыі:

1. Недаацэнка нацыянальных асаблівасцей Беларусі ; 2. Спробы фарсіраваць тэмпы беларусізацыі без уліку аб’ектыўных умоў; 3. Недахоп падручнікаў, выкладчыкаў; 4. Звальненне з пасады за невалоданне беларускай мовай.

Изображение слайда
14

Слайд 14: Вынікі беларусізацыі:

пэўная дэмакратызацыя грамадскага жыцця, калі нацыянальны момант, нацыянальныя пытанні прывялі да аб’яднання даволі разнастайных палітычных сіл; абуджэнне да свядомага нацыянальнага жыцця шырокіх пластоў беларускага насельніцтва; стварэнне нацыянальнай асветы і даследчых ўстаноў, нацыянальнага тэатра, кіно, з’яўленне маладой плыні беларускіх літаратараў і дзяржаўных дзеячаў.

Изображение слайда
15

Слайд 15

Палітычныя рэпрэсіі - неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (т. зв. контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіраванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Изображение слайда
16

Слайд 16

Мэты палітычных рэпрэсій: 1) аслабленне супраціўлення таталітарнаму рэжыму; 2) вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца.

Изображение слайда
17

Слайд 17

Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі быў звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі. Ужо ў другой палове 1920-х гадоў найбольш актыўных прыхільнікаў палітыкі беларусізацыі сталі абвінавачваць у т. зв. нацыянал-дэмакратызме, тэндэнцыі “ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя”. З восені 1929 г. негатыўны вобраз нацдэмаўшчыны замацоўваецца ў партыйнай палітыцы, у сродках масавай інфармацыі, грамадскай свядомасці. У 1930 г. барацьба з нацдэмамі стала практычнай дзейнасцю органаў АДПУ БССР. Імі была “выкрыта” (на самой справе сфабрыкавана) “нацдэмаўская, контррэвалюцыйная і антысавецкая арганізацыя”, якая атрымала назву “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ).

Изображение слайда
18

Слайд 18

“Справа СВБ” была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі. Адначасова з СВБ у 1930 г. былі “раскрыты” і іншыя “контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганізацыі”. Аналагічныя працэсы працягваліся і пазней. Агентаў “варожых разведак” знаходзілі і выкрывалі сярод самых розных сацыяльных груп насельніцтва – ад высокапастаўленых дзяржаўных, партыйных і ваенных дзеячаў да простых рабочых і сялян. У чэрвені 1937 г. адбыўся XVI з’езд КП(б) Беларусі, а 29 ліпеня 1937 г. адбыўся ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б, рашэнні якіх выклікалі абвальны працэс агульнага выкрыцця, масавага псіхозу ў пошуках “ворагаў народа”.

Изображение слайда
19

Слайд 19

Актыўная кампанія выкрыцця “ворагаў народа” мела, акрамя фізічнага знішчэння, яшчэ адзін, не менш жудасны вынік. Атмасфера падазронасці, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу ламала людзей як асоб, прымушала адракацца ад сваіх поглядаў і прынцыпаў, хлусіць, каб захаваць жыццё сваё і сваіх родных. Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. Былі рэпрэсіраваны цэлыя групы насельніцтва – служачыя былога дзяржапарату, судовых органаў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’ямі, усяго каля 125 тыс. чалавек.

Изображение слайда
20

Последний слайд презентации: ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 20 – 30-я гг. ХХ ст

Пытанне аб тым, колькі жыхароў Беларусі пацярпела ад палітычных рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня. Як вынікае з падлікаў, судовымі і несудовымі органамі ў БССР па палітычных матывах было прыцягнута да адказнасці больш за 250 тыс. грамадзян. Акрамя таго, у адміністрацыйным парадку былі прыцягнуты да адказнасці яшчэ амаль 350 тыс. чалавек. Агульная лічба ахвяр сталінізму, на думку некаторых даследчыкаў, складае на Беларусі 600–700 тыс. чалавек. З пачатку 1950-х гг. да 1994 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 160 тыс. грамадзян.

Изображение слайда