Презентация на тему: АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г

АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г
1/10
Средняя оценка: 4.0/5 (всего оценок: 37)
Код скопирован в буфер обмена
Скачать (284 Кб)
1

Первый слайд презентации: АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г

Прызентацыю падрыхтавала Б абко Мая

Изображение слайда
2

Слайд 2

Біяграфія Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі i Ціхана Сысоў. Падчас навучання ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 годзе ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газэце « Перамога Кастрычніка ». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Менск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачаньні. Пасля выхаду другой кнігі ў 1989 годзе — «Пан лес» — Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы i жыў на пэнсію.

Изображение слайда
3

Слайд 3

Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве. Сям’і ў паэта не было.

Изображение слайда
4

Слайд 4

Творчасць Свой першы верш па- беларуску Анатоль Сыс напісаў падчас навучання ў Броненскай сярэдняй школе з расейскай мовай навучання. Туды ён паступіў у 1970 годзе, пасля таго, як Гарошкаўская пачатковая школа з беларускай мовай навучання, куды Анатоль пайшоў у 1 клас ў 1967 годзе, была зачыненая. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газэце « Дняпровец ». У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукаваная ў часопісе « Маладосць » і часопіс «Полымя» № 11 за 1987 год змясціў вершы : « Колькі », « Маналог Алеся Гаруна», « Мара пра сыны». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў « Тутэйшыя ». Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў : Агмень (1988) Пан лес (1989) Сыс (2002) Пэрыяд найбольш плённай творчасці прыпаў на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад першага зборніка « Агмень » быў раскуплены за некалькі тыдняў, а зборнік «Пан Лес» стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй смерці новыя творы Анатоль Сыс амаль не пісаў. Улюбёнымі вобразамі Анатоля Сыса былі сэрца, і агонь, агмень.

Изображение слайда
5

Слайд 5

Паводле словаў Сыса, назва « Агмень » была мэтафарай Радзімы, часцінкай радзімы, якую паэт насіў пры сабе падчас службы ў войску. Гэтае слова Сыс знайшоў толькі ў « Расейска-Крыўскім ( Беларускім ) слоўніку » Вацлава Ластоўскага, і, мяркуючы, што адзін з абавязкаў пісьменніка — вяртанне сябе праз вяртанне страчанага народам, вырашыў назваць першы зборнік менавіта такім чынам. Амаль увесь ён быў напісаны ў войску ў 1982—1984 гадах. Назва другога зборніка — «Пан Лес» — таксама была мэтафарай Радзімы, але больш глыбокай і духоўнай, чым « Агмень ». Напачатку 1990-х гадоў Кася Камоцкая запісала некалькі песень на вершы Анатоля Сыса, сярод якіх «Мая белая лебедзь », « Ластаўка », « Залатыя краты ». Апошняя песня стала гітом і цяпер уваходзіць у клясыку беларускай рок- музыкі. Постаць Сыса лічыцца супярэчлівай : яго пры жыцьці называлі геніем, але прага паэта да спантанных публічных пэрформансаў і любоў да шумных вечарын, дзе алькаголь ліецца ракою, многіх абурала. У 2007 годзе, ужо пасля смерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў « Агмень », «Пан Лес» і « Сыс » увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць уяўленне пра паэта.

Изображение слайда
6

Слайд 6

Дзед перад смерцю (Пан Лес) Ён свае ногі дажыў, сляды, як сліну ваўчыцы, скаўталі снягі, лаўжы — маўчыце пра гэта, ваўчыцы. Маўчыце, як пахне ён, не рушце зубамі полы — матуля трапала лён, каб справіць чугай да Міколы. Забудзьце, як пахне ён, карстагі — яшчэ карыты, прысніце, ваўчыцы, сон, што вы на зіму ўсю сыты. Не слухайце поўсцю лес, ён вам цераз поле не чутны, ён толькі што з крушвіцы злез, такі барадаты і цудны. Масніцы на сто сукоў скрыпяць пад яго нагамі, кашара на трох быкоў — бярыце, ваўкі, быкамі, пакіньце яго сляды — чаўны пагудастых кроснаў. Кажух, як алень руды, маячыць у шчыльных соснах. За лесам па пояс снег, за лесам поле памерла. Ваўчыцы галоднай смех у гурбах захрас па горла. А ён,як у сенакос свой клін адбрыдаў калісьці, над снегам нагу занёс, над полем наспех памаліўся. Дарога у белы свет — уцёкі ад шэрай ваўчыцы, што носам у цёплы след, бы лапамі ў куст чарніцы. Вось поле б змагці наўпрост да пчол у глухіх калодах. Там пахне не кнотам воск,а мёдам.

Изображение слайда
7

Слайд 7

Самыя вясёлыя і галасістыя салаўі — на вясковых могілках. Напэўна, таму, што і днююць, і начуюць не ў гнёздах, а ў душах маіх спрахлых дзядоў. Яны ж, як сведчыць тутэйшы народ, былі самымі жыццярадаснымі і жартаўлівымі людзьмі на Палессі. I бярозы тут самыя белыя... Такія белыя, што ўначы здаюцца прывідамі. Дзяды і нават божышчы маіх дзядоў, як тварамі, так і думамі, былі такімі ж светлымі. I толькі жвір на вясковых могілках калючы і цяжкі, калі прыходзіцца кідаць свае тры жмені наўслед нябожчыку, як самыя важныя словы, якія не паспеў сказаць яму яшчэ учора. Жыве старэнькая бабулька каля самых могілак. Яна іх называе не інакш як раем і ўсё часцей і часцей думае пра яго. « Чаму ?» — неяк запытаўся ў яе. « Таму што ў пекле ўжо нажылася ». Рай(Пан Лес)

Изображение слайда
8

Слайд 8

Ушанаванне памяці Пасля смерці Анатоля Сыса штогод у кастрычніку на ягонай радзіме ў Гарошкаве ладзіцца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар паэта, у якім бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі. У 2007 годзе быў аб’яўлены конкурс на найлепшы праект помніка Анатолю Сысу. Найлепшай была прызнаная ідэя скульптара Гэніка Лойкі, але на яе рэалізацыю не хапіла сродкаў. Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясціў акцыю пра збор сродкаў на помнік паэту, 3 лістапада 2007 году ў Чырвоным касцёле прайшоў дабрачынны канцэрт памяці Сыса, сродкі з якога пайшлі на помнік. Як адзначае Адам Глёбус : «свята Сыса — гэта калі нехта ў кнігарні купляе яго кнігі, або нехта на канцэрце спявае песні на яго словы. Так, гэта сумны дзень для ўсёй беларускай культуры, вельмі сумны. Таму што Сыс адзін з найлепшых паэтаў, якіх я наогул ведаў ». Паводле кандыдата філялёгіі, старш а га навуковага супрацоўніка Інстытуту літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Язэпа Янушкевіча, « такіх, якім быў Анатоль Сыс, — адзінкі. Пройдзе час, і Сыс будзе культавай асобай для Гомельшчыны, як Караткевіч для Віцебшчыны, Купала для Меншчыны ».

Изображение слайда
9

Слайд 9

Помнік Анатолю Сысу быў урачыста адкрыты ў Гарошкаве падчас правядзеньня свята ў ягоны гонар 26 кастрычніка 2008 году. Помнік быў выраблены з чырвона-чорнага граніту і выкананы ў форме крыжа з барэльефам паэта ў цэнтры, які з верхняга правага боку аздоблены птушкай у цярновым гняздзе, што прызначаная сымбалізаваць « салаўінае сэрца » Беларусі, як часта называюць Сыса. Помнік у выглядзе крыжа з партрэтам быў у першую чаргу задумай сясцёр паэта. Для таго, каб змясціць партрэт на крыж, трэба было зрабіць яго вельмі шырокім, і ў выніку ён атрымаўся не праваслаўным, не каталіцкім, а паганскім. Паводле Геніка Лойкі, такі помнік мусіць быць блізкім паэту, бо ўвесь ягоны зборнік «Пан Лес» быў прысвечаны паганству.

Изображение слайда
10

Последний слайд презентации: АНАТОЛЬ Ц I ХАНАВ I Ч СЫС 1959г-2005г

Дадатковыя звесткі Калі маці Анатоля Сыса была ім цяжарная, яна, дапамагаючы суседцы надвячоркам падліць газы ў запаленую лямпу, з-за неасцярожнасці ўчыніла пажар і абгарэла. У тую ж самую ноч нарадзіўся Анатоль. Анатоль Сыс лічыў, што беларуская мова павінна стаць дзяржаўнай у рэспубліцы, а ўсе праграмы аб развіцці двухмоўя ў Беларусі называў « працягам той дывэрсіі, якую задумаў яшчэ Сталін са сваімі марыянэткамі ». Як вынік, Сыс забараніў перакладаць свае вершы на расейскую мову да часу, пакуль беларуская мова ня стане раўнапраўнай сярод усіх моваў СССР. Помнік на магіле Анатоля Сыса, зроблены Гэнікам Лойкам, важыць амаль 700 кілаграмаў, а праца над ім вялася амаль год.

Изображение слайда